І станецца, што ў той дзень Я вызначу Гогу слаўнае месца — магілу ў Ізраэлі, даліну Абарым на ўсход ад Мора, якая перапыняе дарогу для тых, хто праходзіць міма, і там пахаваюць яны Гога і ўсё яго войска, і назавуць яе далінаю Войска Гога.
ЕЗЭКІІЛЯ 39:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хаваць іх будуць ізраэльцы, каб ачысціць зямлю за сем месяцаў; Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе хаваць іх дом Ізраіля, каб ачысьціць зямлю, сем месяцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дом Ізраілеў сем месяцаў будзе хаваць іх, каб ачысьціць зямлю. |
І станецца, што ў той дзень Я вызначу Гогу слаўнае месца — магілу ў Ізраэлі, даліну Абарым на ўсход ад Мора, якая перапыняе дарогу для тых, хто праходзіць міма, і там пахаваюць яны Гога і ўсё яго войска, і назавуць яе далінаю Войска Гога.
І яны вызначаць людзей, якія мусяць пастаянна ісці па зямлі і хаваць тых, якія засталіся на паверхні зямлі, каб яе ачысціць; а як пройдзе сем месяцаў, пачнуць яны шукаць
Гэта закон адносна чалавека, які памірае ў палатцы: кожны, хто ўвойдзе ў гэту палатку, і ўсе пасудзіны, што ў ёй прабываюць, будуць нячыстыя сем дзён.
Будзе нячыстым сем дзён той, хто ў полі дакранецца або да чалавека, забітага мечам, або да таго, хто памёр, або да касцей яго, або да магілы.
дык труп яго хай не застаецца на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам кожны, хто вісіць на дрэве. Ніколі не пагань зямлю сваю, якую даў табе ва ўласнасць Госпад, Бог твой.