Ты ж Мяне адкінуў, — кажа Госпад, — адышоў назад. І Я выцягнуў руку Маю над табою ды знішчыў цябе. Стаміўся Я літаваць!
ЕЗЭКІІЛЯ 35:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэта кажа Госпад Бог: “Вось, я супраць цябе, гара Сэір; і Я выцягну руку Маю супраць цябе і зраблю з цябе пустыню і пустэчу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І скажаш ёй: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, гара Сэір, і Я выцягну руку Маю супраць цябе, і аддам цябе на спусташэньне і разрабаваньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажы ёй: так кажа Гасподзь Бог: вось Я - на цябе, гара Сэір! і працягну на цябе руку Маю і зраблю цябе пустою і незаселенаю. |
Ты ж Мяне адкінуў, — кажа Госпад, — адышоў назад. І Я выцягнуў руку Маю над табою ды знішчыў цябе. Стаміўся Я літаваць!
“Вось, Я да цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, — кажа Госпад. — Вы гаворыце: “Хто нападзе на нас? І хто ўвойдзе ў дамы нашы?”
Бо Я прысягаю Самім Сабою, — кажа Госпад, — што Босра станецца пустэчаю, і пасмешышчам, і бязлюддзем, і праклёнам, і ўсе яе гарады стануцца пустэчаю навечна».
Эдом станецца пустыняй, і кожны, хто будзе праходзіць праз яго, здзівіцца і засвішча дзеля ўсіх караў яго.
«Вось, Я на цябе, гара пагібельная, — кажа Госпад, — якая знішчыла ўсю зямлю. Я працягну руку Сваю да цябе, і спіхну цябе са скалы, і зраблю цябе гарой палаючай.
І пяройдуць дамы іх да іншых, падобна як палі і жонкі, бо выцягну Я руку Сваю на жыхароў зямлі, — кажа Госпад. —
І скажы зямлі Ізраэльскай: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, і выцягну меч Свой з ножан яго, і заб’ю ў цябе справядлівага і бязбожніка.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
дзеля таго вось прыйду Я да цябе і да тваіх рэк ды зраблю з зямлі Егіпецкай пустыню, мечам расцерушу зямлю ад Магдола аж да Сіэна і аж да межаў Куша.
Прамаўляй і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, фараон, цар Егіпецкі, вялікі кракадзіл, што ляжыш сярод рэк сваіх, і ты кажаш: “Мая гэта рака — я яе зрабіў сваёю!”
як цешыўся ты з прычыны таго, што спадчына дому Ізраэля была спустошана, гэтак Я зраблю і з табой: пустыняй станеш, гара Сэір і ўся Ідумея, і даведаюцца, што Я — Госпад”.
і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог, — Вось, Я іду супраць цябе Сам, і Я на вачах паганаў зраблю над табою суд,
І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню край гэты ў зямлю пустынную і дзікую, пачаўшы ад пустыні аж да Рэблы — усюды, дзе пражываюць, — і даведаюцца, што Я — Госпад”».
«Вось, Я супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і спалю агнём аж у дым калясніцы твае; і меч звядзе львянят тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і не пачуецца болей голас паслоў тваіх».
Вось, Я іду супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і падыму адзенне тваё на твар твой, і пакажу народам галізну тваю і царствам — ганьбу тваю.
а Эзава меў у нянавісці і аддаў горы яго на пустыню і спадчыну яго — шакалам пустынным.