і калі пачуеш стукат крокаў як бы ідучага па вершалінах дрэў тутавых, тады спяшайся, бо тады выйдзе Госпад перад абліччам тваім, каб разбіць лагер філістынскі».
ЕЗЭКІІЛЯ 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пачуў я гук крылаў істот жывых, якія біліся адно аб адно, і водгук колаў, якія каціліся за жывымі істотамі, і водгук страсення вялікага. Біблія (пераклад А.Бокуна) і шум крылаў [істотаў] жывых, якія біліся адно аб адно, і гук колаў разам з імі, і голас грымоту вялікага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і таксама шум крылаў жывёлаў, прылеглых адно да аднаго, і стук колаў каля іх і гук моцнага грому. |
і калі пачуеш стукат крокаў як бы ідучага па вершалінах дрэў тутавых, тады спяшайся, бо тады выйдзе Госпад перад абліччам тваім, каб разбіць лагер філістынскі».
І кожнае падножжа мела чатыры медныя колы на медных восях, і чатыры ножкі ў выглядзе круглых выступаў, адлітых пад купеллю насупраць кожнай гірлянды.
І калі прыгледзеўся я да тых істот жывых, то пры кожнай з тых істот жывых знаходзілася на зямлі адно кола.
І калі яны ішлі, чуў я шум крылаў, як шум многіх водаў, як голас Усемагутнага: калі яны ішлі, быў водгук аглушальны, як шум лагера ваеннага; і калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
І быў чутны шум крылаў херубінаў аж на вонкавым панадворку, падобны да голасу Бога Усемагутнага, калі Ён прамаўляе.