І пабудаваў ён ахвярнікі ў доме Госпадавым, аб якім сказаў Госпад: «У Ерузаліме змяшчу Я імя Маё».
ЕЗЭКІІЛЯ 23:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і гэта Мне яны зрабілі: святыню Маю апаганілі ў той дзень, а таксама зняважылі Мае суботы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яшчэ гэта яны зрабілі Мне: сьвятыню Маю апаганілі ў той дзень і зьняважылі суботы Мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ вось, што яны рабілі Мне: апаганьвалі сьвятыню Маю ў той самы дзень, і парушалі суботы Мае; |
І пабудаваў ён ахвярнікі ў доме Госпадавым, аб якім сказаў Госпад: «У Ерузаліме змяшчу Я імя Маё».
Таксама паставіў ён слуп Асэры, які зрабіў, у святыні, пра якую Госпад сказаў Давіду і сыну яго, Саламону: «У гэтай святыні і ў Ерузаліме, які Я выбраў з усіх пакаленняў Ізраэля, Я змяшчу імя Маё навечна;
А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».
І дом Ізраэля ўзбунтаваўся супраць Мяне ў пустыні: не жылі яны паводле прыказанняў Маіх і законы Мае адкінулі, спаўняючы якія, чалавек жыць імі будзе, і суботы Мае надта апаганілі. Дык Я сказаў, што вылью абурэнне Маё на іх у пустыні і іх знішчу.
за тое, што законы Мае не спаўнялі, і пагардзілі Маімі прыказаннямі, і суботы Мае апаганілі, і на ідалаў бацькоў сваіх яны падымалі вочы.
Ды вось, дом Ізраэля, гэта кажа Госпад Бог: “Хай кожны ідзе за сваімі ідаламі і служыць ім. Але потым ці не будзеце слухаць Мяне і ці ўжо болей не будзеце апаганьваць Маё святое імя вашымі ахвярамі і вашымі ідаламі?
Святары яе парушылі законы Мае і апаганілі Мае святыні, не адрознівалі яны паміж святым і неасвячоным, і не навучыліся адрозніваць чыстае і нячыстае, і на суботы Мае закрылі вочы свае, і сярод іх Я меў знявагу.
Дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Бог, — за тое, сапраўды, што ты святыню Маю апаганіў усімі тваімі брыдотамі ды ўсімі тваімі агіднасцямі, Я таксама прыніжу цябе, і не пашкадуе вока Маё, і не злітуюся.
і аздабленне сябе каштоўнасцямі напоўніла іх пыхлівасцю, і з іх зрабілі яны выявы агіднасцей сваіх і ідалаў; таму даў Я ім гэта на нячыстасць.