«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, ці не маеш судзіць Аголу і Агалібу? Выяві, такім чынам, ім іх злачынствы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, ці будзеш судзіць Аголю і Агаліву? Выяві ім брыдоту іхнюю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне Гасподзь: сыне чалавечы! ці хочаш ты судзіць Аголу і Агаліву? выкажы ім мярзоты іхнія; |
«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
зірні: Я даю табе сёння ўладу над валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
Дык ты не маліся за народ гэты і не ўзнось за іх прашэнне і маленне, бо Я не выслухаю ў час, калі будуць клікаць Мяне, у час гора іх.
Прарокі твае мелі бачанні для цябе пустыя і недарэчныя, не адкрывалі тваю правіннасць, каб змяніць лёс твой, адкрывалі ж яны табе прароцтвы зманныя і зводныя.
Ці ж будзеш судзіць іх, ці будзеш судзіць, сын чалавечы? Пакажы ім агіднасці бацькоў іх.
«І ты, сын чалавечы, ці хочаш судзіць? Ці хочаш выдаць прысуд крываваму гораду? І пакажы яму ўсе агіднасці яго,
А імёны іх: старэйшай — Агола, і сястры яе — Агаліба; і сталі яны Маімі, і нарадзілі сыноў і дачок; і імёны іх: Агола — Самарыя, а Агаліба — Ерузалім.
Спрачайцеся з вашай маці, спрачайцеся, бо яна ўжо не жонка Мая, а Я — не муж ёй; хай прыме з твару свайго распуснасць сваю і з грудзей сваіх — чужаложства.