Але і сама Юдэя не пільнавала прыказанняў Госпада, Бога свайго; а хадзіла ў грахах ізраэльцаў, як яны рабілі.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пайшла ты шляхам сястры сваёй, і яе келіх Я дам у тваю руку”. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пайшла па шляху сястры тваёй, і Я дам келіх ейны ў рукі твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты хадзіла дарогаю сястры тваёй; затое і дам у руку табе чашу яе. |
Але і сама Юдэя не пільнавала прыказанняў Госпада, Бога свайго; а хадзіла ў грахах ізраэльцаў, як яны рабілі.
І працягну Я над Ерузалімам вяроўку Самарыі і цяжар дому Ахаба, і вытру Ерузалім, як выціраецца міска, выціраецца і пераварочваецца дагары нагамі.
Бо, вось, так кажа Госпад, Бог Ізраэля, да мяне: «Вазьмі з Маёй рукі келіх віна гэтага гневу ды дай з яго піць усім народам, да якіх Я пашлю цябе.
Напоўнішся ты ап’яненнем і болем, келіхам жалобы і смутку, келіхам сястры тваёй, Самарыі,
І споўніў словы Свае, якія выказаў супраць нас і нашых суддзяў, якія судзілі нас так, што прывялі яны на нас вялікую бяду, якой не было ніколі пад усім небам, паводле якой сталася ў Ерузаліме.
Пыха Ізраэля сведчыць сама за сябе, злачыннасць іх вядзе Эфраім і Ізраэль да падзення, а з імі разам падзе таксама Юда.