ЕЗЭКІІЛЯ 23:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бабілонцаў і ўсіх халдэяў, з Пакода, Шуа і Куэ, а з імі ўсіх асірыйцаў, прывабных юнакоў, кіраўнікоў і намеснікаў усіх, магутных ваяроў і слаўных мужоў усіх, якія гатовы сесці на коней. Біблія (пераклад А.Бокуна) сыноў Бабілону і ўсіх Халдэйцаў, Пэкод, Шоа і Коа, усіх сыноў Асірыі, прывабных юнакоў, магнатаў і намесьнікаў, усіх ваяроў магутных, слаўных мужоў, якія сядаюць на коней. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыноў Вавілона і ўсіх Халдэяў, з Пэхода, з Шоа і Коа, і зь імі ўсіх сыноў Асура, прыгожых хлопцаў, начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, санавітых і знакамітых, усіх умельскіх вершнікаў. |
Яны ж пражывалі ад Хавілы аж да Сура, што насупраць Егіпта па дарозе ў Асірыю. І памёр ён у прысутнасці ўсіх братоў сваіх.
І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.
І сем дзён з радасцю святкавалі ўрачыстасць праснакоў, бо суцешыў іх Госпад і звярнуў да іх сэрца цара Асірыі, каб дапамагчы іх рукам у пабудове дома Госпада, Бога Ізраэля.
Але калі і гэты яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Халдэі сабралі тры дружыны і напалі на вярблюдаў і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і я адзін уцёк, каб паведаміць табе».
Вось, зямля халдэяў. Такога народа не было. Асірыя заснавала яго сярод дзікіх звяроў. Яны збудавалі вежы свае; падкапалі іх дамы, ператварылі яго ў руіны.
Выступі супраць зямлі Мэратаім і супраць жыхароў Пакода! Руйнуй і забівай, пераследуючы іх, — кажа Госпад, — і зрабі паводле ўсяго таго, што Я табе загадаў!»
Загарэлася пажадлівасцю да асірыйцаў: магнатаў і намеснікаў, ваяроў, багата апранутых, да коннікаў, што ездзілі вярхом на конях, да ўсіх прывабных юнакоў.
Дзеля таго, Агаліба, вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я падніму супраць цябе палюбоўнікаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая; і збяру іх супраць цябе з усіх бакоў,
да ваяроў, апранутых у гіяцынт, да кіраўнікоў і намеснікаў, да ўсіх прывабных юнакоў, да вершнікаў на конях.
Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскай, абжыўся ён у Харане. І адтуль, па смерці яго бацькі, перасяліў яго Бог у зямлю гэтую, у якой вы цяпер пражываеце,