У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручэй Цэдрон, ведай, што цябе заб’юць; кроў твая ўпадзе на тваю галаву».
ЕЗЭКІІЛЯ 18:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) займаецца ліхвярствам і вымагае працэнтаў, — ці ж такі будзе жыць? Не, не будзе. Дапускаўся бо ўсіх гэтых злачынстваў, таму ён напэўна памрэ; кроў яго спадзе на яго самога. Біблія (пераклад А.Бокуна) займаўся ліхвярствам, вымагаў адсоткаў, такі жыў, і ня будзе жыць, бо рабіў усе брыдоты гэтыя. Ён сьмерцю памрэ, а кроў ягоная на ім будзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у рост дае і бярэ ліхву, - дык ці ж будзе ён жывы. Не, ён ня будзе жывы. Хто робіць усе такія гідоты, той мусова памрэ, кроў яго будзе на ім. |
У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручэй Цэдрон, ведай, што цябе заб’юць; кроў твая ўпадзе на тваю галаву».
Калі пазычыш грошы ўбогаму з Майго народа, што пражывае побач з табою, не будзь яму як ліхвяр і не прызначай яму працэнты.
адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і не патрабаваў працэнтаў, спаўняў законы Мае і выконваў Мае прыказанні, — такі не памрэ дзеля злачыннасці бацькі свайго, але будзе жыць.
Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.
бо адумаўшыся і адвярнуўшыся ад усіх злачыннасцей сваіх, якіх дапусціўся, будзе жыць, не памрэ.
не займаецца ліхвярствам і не вымагае працэнтаў, беражэ руку сваю ад несправядлівасці, справядліва вырашае паміж чалавекам і чалавекам,
Калі Я скажу бязбожніку: “Смерцю памрэш”, а ты яго не перасцеражэш і не прамовіш да яго, каб адвесці яго ад яго бязбожнай дарогі і захаваць яму жыццё, бязбожнік той памрэ з прычыны правіннасці сваёй, а Я цябе зраблю адказным за яго кроў.
Калі Я бязбожніку скажу: “Бязбожнік, ты смерцю памрэш”, а ты нічога не скажаш, каб адвесці бязбожніка ад яго дарогі, то сам бязбожнік памрэ ў сваёй злачыннасці, але адказнасць за яго кроў Я ўскладу на руку тваю.
Мужчына або жанчына, якія будуць варажыць або прадказваць будучыню і выклікаць духаў памерлых, будуць пакараныя смерцю. Хай закідаюць іх каменнем; яны самі заслужылі такую смерць”».
Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, будзе пакараны смерцю; хто праклінаў бацьку або маці, той выклікаў смерць на сябе.
А калі пярэчылі яму і блюзнілі, атрасаў сваё адзенне ды казаў ім: «Кроў ваша на вашу галаву! Я чысты. Ад гэтай гадзіны пайду да паганаў».