А калі вы размножыцеся і разрасцецеся на зямлі, у тыя дні, — кажа Госпад, — ніхто не скажа больш “каўчэг запавету Госпадавага” і ніхто ўжо яго не прыгадае, ніхто не ўспомніць, не стане ў ім патрэбы, і больш яго не будзе.
ЕЗЭКІІЛЯ 15:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі было яно яшчэ некранутае, было яно прыдатным да апрацоўкі; тым меней, калі агонь яго спаліць і знішчыць, нічога ад яго не застанецца для апрацоўкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, калі яно цэлае не надавалася да апрацоўкі, тым больш яно не надаецца да апрацоўкі, калі агонь яго спаліў, і яно згарэла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб? |
А калі вы размножыцеся і разрасцецеся на зямлі, у тыя дні, — кажа Госпад, — ніхто не скажа больш “каўчэг запавету Госпадавага” і ніхто ўжо яго не прыгадае, ніхто не ўспомніць, не стане ў ім патрэбы, і больш яго не будзе.
Вось, кідаецца яно ў агонь на спаленне, абодва яго канцы спальвае агонь, і сярэдзіна яго прыпаленая; ці будзе прыдатнае яно яшчэ на нешта?
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Падобна, як з дрэвам вінаграднае лазы, якое знаходзіцца паміж дрэў у лесе, якое Я ўкінуў у агонь на спаленне, так зраблю з жыхарамі Ерузаліма.