І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.
ЕЗЭКІІЛЯ 10:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адзін з херубінаў выцягнуў руку ў напрамку агню, што быў між херубінамі, і, узяўшы яго, паклаў на далоні чалавека, які быў апрануты ў ільняныя шаты; той узяў агонь і выйшаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады адзін з херувімаў выцягнуў руку ў накірунку агню, які між херувімамі, і, узяўшы яго, паклаў на далоні чалавека, апранутага ў ільняную шату. Той узяў [агонь] і выйшаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады спасярод херувімаў адзін херувім працягнуў руку сваю да агню, які паміж херувімамі, і ўзяў і даў у прыгаршчы апранутаму ў ільняную вопратку. Ён узяў, і выйшаў. |
І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.
І калі таму чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, даў Ён такі загад, кажучы: «Вазьмі агонь спаміж колаў, спаміж херубінаў», — той пайшоў і стаў побач з колам;