А колы былі зробленыя, як звычайна робяцца колы для калясніцы, і восі іх, і абады іх, і спіцы, і калодкі — усё было адлітае.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А абады іх былі велізарныя і жахлівага выгляду; і абады іх былі поўныя вачэй вакол усіх чатырох. Біблія (пераклад А.Бокуна) Абруч іхні быў велізарны; і выгляд іх і абручоў іхніх у-ва ўсіх чатырох быў поўны вачэй кругом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А абады на іх - высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй. |
А колы былі зробленыя, як звычайна робяцца колы для калясніцы, і восі іх, і абады іх, і спіцы, і калодкі — усё было адлітае.
Бо як нябёсы высока над зямлёю, так высока дарогі Мае над дарогамі вашымі і намеры Мае — над намерамі вашымі.
І ўсё іх цела, і плечы, і рукі, і крылы, і колы ва ўсіх чатырох былі запоўнены кругом вачамі;
Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
І перад пасадам ззяла нібы шкляное мора, падобнае на крышталь. І на сярэдзіне пасада і навокал пасада – чатыры жывёліны, поўныя вачэй спераду і ззаду.
І чатыры жывёліны мелі па шэсць крылаў, і навокал і ў сярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ўночы яны ўскліквалі: «Святы, святы, святы Госпад Бог Усемагутны, Які быў, і Які ёсць, і Які прыйдзе».