І Я дам табе і нашчадкам тваім па табе зямлю пілігрымавання твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасць вечную; і Я буду іх Богам».
ДРУГІ ЗАКОН 32:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Узыдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэба, якая ў зямлі Мааба насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраэля ва ўласнасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Узыйдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэво, якая ў зямлі Мааў насупраць Ерыхону, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я даю сынам Ізраіля на ўласнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) узыдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нэво, якая ў зямлі Маавіцкай, насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне сынам Ізраілевым; |
І Я дам табе і нашчадкам тваім па табе зямлю пілігрымавання твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасць вечную; і Я буду іх Богам».
Узыдзі на Лібан і крычы, і на Басане ўздымі голас твой, і гукай з Абарыма, бо былі панішчаны ўсе палюбоўнікі твае.
«Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, якую Я дам вам ва ўласнасць, калі б з’явілася пляма праказы на дамах пасялення вашага,
Таксама сказаў Госпад Майсею: «Узыдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля.
Яе ўзяўшы, нашы бацькі разам з Ешуа ўнеслі ў зямлю паганаў, якіх Бог выгнаў перад абліччам бацькоў нашых аж да дзён Давіда,
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
Узыдзі на вяршыню Пісгі і паглядзі вачамі сваімі на захад і поўнач, поўдзень і ўсход, і агледзь, бо гэтага, вось, Ярдана ты не пяройдзеш.