Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
ДРУГІ ЗАКОН 30:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Загад гэты, які я табе сёння даю, не ёсць па-над табою і не занадта далёкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо прыказаньне гэтае, якое я загадваю табе сёньня даю, не зацяжкае для цябе і не далёкае [ад цябе]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо запаведзь гэтая, якую я наказваю табе сёньня, не недаступная табе і не далёкая; |
Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і берагчы будзеш загады Яго і прыказанні, якія запісаны ў гэтым законе, і навернешся да Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.
Не ў небе ён змешчаны, каб мог ты сказаць: “Хто з нас здолее ўзысці ў неба, каб ён спусціўся да нас, каб маглі мы пачуць і выканаць?”