«Ідзі і кажы Давіду, слузе майму: вось што кажа Госпад: “Не збудуеш ты мне дом на пражыванне;
ДРУГІ ЗАКОН 3:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але разгневаўся Госпад на мяне з-за вас і не выслухаў мяне, але сказаў мне: «Хопіць табе, больш ніколі не гавары Мне пра гэта. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але разгневаўся ГОСПАД на мяне з-за вас, і ня выслухаў мяне, і сказаў ГОСПАД мне: “Досыць, больш не гавары Мне пра гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Гасподзь гневаўся на мяне за вас і не паслухаў мяне, і сказаў мне Гасподзь: годзе табе, больш не кажы Мне пра гэта; |
«Ідзі і кажы Давіду, слузе майму: вось што кажа Госпад: “Не збудуеш ты мне дом на пражыванне;
Але Ісус, адказваючы, сказаў ёй: «Не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я піць буду, ці хрысціцца хростам, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
І, адышоўшы крыху, упаў на твар Свой, молячыся і кажучы: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, хай абміне Мяне гэты келіх, але не як Я хачу, а як Ты».
і сказаў ім: «Маю ўжо сёння сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, хаця нават Госпад сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.
І сказаў Госпад яму: «Гэта ёсць тая зямля, якою Я прысягнуў Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы: “Я дам яе нашчадкам тваім”. Бачыў ты яе вачамі сваімі, але не ўвойдзеш у яе».