ДРУГІ ЗАКОН 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У Сэіры жылі раней харэі, але сыны Эзава выгналі іх і выгубілі, каб пасяліцца на іх месцы, як зрабіў Ізраэль у зямлі валадарання свайго, якую даў ім Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх, і вынішчылі іх перад абліччам сваім, і пасяліліся на месцы іхнім, як зрабіў Ізраіль у зямлі спадчыны сваёй, якую даў яму ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а на Сэіры жылі раней Харэі; але сыны Ісававыя прагналі іх і зьнішчылі іх ад аблічча свайго і пасяліліся замест іх - так, як зрабіў Ізраіль зь зямлёю спадчыны сваёй, якую даў ім Гасподзь; |
Таксама зрабіў Ён з сынамі Эзава, што жывуць у Сэіры, вынішчаючы харэяў і перадаючы ім зямлю іх, якою валодаюць яны аж да гэтага часу.