ДЗЕІ 7:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраэля: “Прарока такога, як я, паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых. Яго слухайце”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраіля: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраілевым: Прарока паставіць вам Гасподзь Бог ваш з братоў вашых: Яго слухайце. |
На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».
І з’явілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»
Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
Ён той, што быў пры агульным сходзе ў пустыні з анёлам, які прамаўляў да яго на гары Сінай, і з бацькамі нашымі, які атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх нам.