ДЗЕІ 25:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі б зрабіў што несправядліва або ўчыніў штосьці, вартае смерці, не адмаўляюся памерці. Але калі не зрабіў нічога з таго, у чым мяне вінавацяць, ніхто не можа мяне ім выдаць. Апелюю да цэзара!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі я зрабіў нейкую крыўду і нешта, вартае сьмерці, не адмаўляюся памерці; а калі няма нічога, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа выдаць ім мяне. Прызываю [суд] цэзара!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо, калі не мая праўда і зрабіў што-небудзь вартае сьмерці, дык не зракуся памерці; а калі нічога таго няма, у чым гэтыя вінавацяць мяне, дык ніхто ня можа выдаць мяне ім; патрабую суду кесаравага. |
І сказаў Ярэмія цару Сэдэцыю: «Чым правініўся я перад табою, і перад слугамі тваімі, і гэтым народам, што ўкінулі мяне ў вязніцу?
Але Паўла сказаў ім: «Збіўшы нас прылюдна без суда, хоць мы – рымскія грамадзяне, яны кінулі нас у астрог, а цяпер цішком выпускаюць? О не! Хай прыйдуць і самі выведуць нас».
Калі ўжо Паўла пачынаў адкрываць вусны, Галіён сказаў юдэям: «Калі б быў які праступак або злачынства, о юдэі, дык я заняўся б вамі.
І, калі яго звязалі рамянямі, Паўла сказаў сотніку, што стаяў побач: «Ці дазволена вам без суда бічаваць грамадзяніна рымскага?»
Паўла сказаў: «Я стаю перад судом цэзара, дзе трэба мяне судзіць. Юдэям я крыўды не зрабіў, як ты сам добра ведаеш.
Тады Фэст, пагаварыўшы з радай, адказаў: «Апелюеш да цэзара, дык пойдзеш да цэзара».
Калі ж Паўла запатрабаваў, каб яго затрымалі на разгляд Аўгуста, я загадаў яго пільнаваць, пакуль не выпраўлю яго да цэзара».
Але я пераканаўся, што ён не ўчыніў нічога, вартага смерці. А калі ён апеляваў да Аўгуста, вырашыў яго выправіць.
А Агрыпа сказаў Фэсту: «Можна было б адпусціць яго, калі б ён не апеляваў да цэзара».
Калі, аднак, юдэі працівіліся гэтаму, я змушаны быў апеляваць да цэзара, але не каб вінаваціць у чым-колечы свой народ.
якія забілі і Госпада Ісуса, і прарокаў, і нас пераследавалі, і Богу не падабаюцца, бо ўсім людзям супрацівяцца,
«Наймацнейшы Госпад Бог, наймацнейшы Госпад Бог Сам ведае гэта, і Ізраэль павінен зразумець: калі мы з намерам бунту і двурушніцтва адносна Госпада пабудавалі гэты ахвярнік — не пашкадуе Ён нас, але зараз жа пакарае;
І сказаў Давід у сэрцы сваім: «Аднойчы, у нейкі дзень, траплю я ў рукі Саўла; ці не лепш мне ўцячы і ўратавацца ў зямлі філістынцаў, каб адчаяўся Саўл і перастаў ва ўсіх межах Ізраэля цікаваць на мяне. Так я ўхілюся ад рук яго».