І адны крычалі адно, а іншыя – другое, бо сабранне было бурлівае, і многія не ведалі, з якой нагоды сышліся.
ДЗЕІ 21:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з натоўпу кожны крычаў што іншае. І, не могучы нічога даведацца яснага з прычыны забурэння, загадаў завесці яго ў крэпасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў натоўпе кожны крычаў нешта сваё. І ня могучы праз замяшаньне нешта пэўнае даведацца, загадаў весьці яго ў табар. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А людзі адны крычалі адное, а другія другое; ён жа, ня могучы з прычыны ўзрушэньня даведацца нічога пэўнага, загадаў весьці яго ў крэпасьць. |
І адны крычалі адно, а іншыя – другое, бо сабранне было бурлівае, і многія не ведалі, з якой нагоды сышліся.
І, калі пачалі яго ўводзіць у крэпасць, кажа Паўла трыбуну: «Ці можна мне штосьці сказаць табе?» Ён сказаў: «Ты ўмееш па-грэцку?
трыбун загадаў завесці яго ў крэпасць, кажучы бічаваннем дазнацца, з якой прычыны так крычаць на яго.
На другі дзень, хочучы лепш даведацца, з якой прычыны вінавацяць яго юдэі, ён вызваліў яго ад кайданоў, ды загадаў прыйсці першасвятарам і ўсёй радзе, і, прывёўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.
І, калі дайшло да вялікага забурэння, трыбун, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам сысці, і забраць яго ад іх, і завесці ў крэпасць.
Калі пра змову пачуў сын сястры Паўлы, прыйшоў ды ўвайшоў у крэпасць, і абвясціў пра гэта Паўлу.
Ды не маю нічога пэўнага аб ім напісаць валадару. Дзеля таго прывёў я яго да вас, а асабліва да цябе, цар Агрыпа, каб, зрабіўшы допыт, меў што напісаць.