ДЗЕІ 2:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дам цуды на небе, угары, ды знакі на зямлі, унізе кроў і агонь, і слупы дыму; Біблія (пераклад А.Бокуна) І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дам цуды на небе ўгары і азнакі на зямлі ўнізе, кроў і вагонь і куродым: |
І на паслугачоў Маіх і на паслугачак вылью ў тыя дні ад Духа Майго, і будуць праракаваць.
сонца зменіцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.
Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,