ДАНІІЛА 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і быў выгнаны ён з паміж людзей, але і яго сэрца памешчана было сярод звяроў, і пражываў ён з дзікімі асламі, таксама еў ён траву, як валы, і цела яго наталялася расой з неба, аж пакуль не пазнаў, што Узвышні Бог валадарыць над царствам людзей і што Ён, каго хоча, ставіць над імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ад сыноў чалавечых быў ён выгнаны, і сэрца ягонае стала падобным да зьвярынага, і з дзікімі асламі [было] жытло ягонае, кармілі яго травой, як валоў, і раса нябесная мачыла цела ягонае, пакуль ён не даведаўся, што Бог Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і ставіць над ім, каго хоча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адлучаны быў ад сыноў чалавечых, і сэрца яго прыпадобнілася да зьвярынага, і жыў ён зь дзікімі асламі; кармілі яго травою, як вала, і цела яго аброшана было нябеснаю расою, пакуль ён ня ўведаў, што над царствам чалавечым валадарыць Усявышні Бог і становіць над ім, каго хоча. |
І ўсе дрэвы той мясцовасці даведаюцца, што Я — Госпад, Які панізіў дрэва высокае, і ўзвысіў дрэва нізкае, і высушыў дрэва зялёнае, і зазеляніў дрэва ссохлае. Я — Госпад, сказаў і здзейсніў».
Па рашэнні Вартуючых такі ёсць дэкрэт, і справа вырашана Святымі, каб жывучыя ведалі, што Узвышні ёсць Валадар над людскім царствам, і можа яго даць, каму захоча, і можа паставіць над ім самага ўпакоранага з людзей”.
Дрэва, якое ты ўбачыў, высокае і магутнае, вышыня якога даставала да неба, і што было бачным на ўсёй зямлі,
і выганяць цябе з паміж людзей, і будзеш пражываць пасярод дзікіх звяроў, і, як валы, будзеш есці траву, і расой з неба будзеш праганяць смагу; таксама сем прамежкаў часу праміне над табой, пакуль не прызнаеш, што Узвышні ёсць Валадар над царствам людскім і даручае яго каму захоча.
Такім чынам, зараз я, Набукаданосар, хвалю, і слаўлю, і ўзвялічваю Валадара Неба, бо ўсе Яго дзеянні ёсць праўда і дарогі Яго — справядлівасць, і тых, хто ўпадае ў пыхлівасць, можа Ён упакорыць».
О цару, найвышэйшы Бог даў твайму бацьку Набукаданосару валадарства, і веліч, і хвалу, і пашану.