Ты, цару, распарадзіўся, каб кожны чалавек, калі пачуе гук рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упаў і пакланіўся залатой статуі;
ДАНІІЛА 3:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі ж хто не ўпадзе і не паклоніцца, будзе ўкінуты ў распаленую печ. Біблія (пераклад А.Бокуна) А хто не ўпадзе і не паклоніцца, той будзе кінуты ў сярэдзіну печы, якая палае агнём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а хто не ўпадзе і не паклоніцца, той будзе ўкінуты ў распаленую вогненную печ». |
Ты, цару, распарадзіўся, каб кожны чалавек, калі пачуе гук рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упаў і пакланіўся залатой статуі;
Такім чынам, ёсць мужы юдэі, якіх ты паставіў над работамі правінцыі бабілонскай: Сэдрак, Місак, Абдэнага; мужы гэтыя не лічацца з табою, цару, не даюць пашаны тваім багам і не пакланяюцца залатой статуі, якую ты паставіў».
На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».
Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў.
кажучы: «Знайшлі мы вязніцу вельмі старанна замкнёную, ды вартаўнікоў, што стаялі перад дзвярамі; але, адчыніўшы, у сярэдзіне не знайшлі мы нікога».