Адказалі паўторна і сказалі: «Хай цар раскажа сон сваім паслугачам, і мы высветлім яго сэнс».
ДАНІІЛА 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адказ сказаў цар: «Разумею, канешне, добра, што хочаце мець час, ведаючы, што слова адышло ад мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказаў валадар і сказаў: «Ведаю дакладна, што вы цягнеце час, бо бачыце, што адыйшло ад мяне слова. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адказваў цар і сказаў: «добра ведаю, што вы хочаце выйграць час, бо бачыце, што слова маё канчатковае. |
Адказалі паўторна і сказалі: «Хай цар раскажа сон сваім паслугачам, і мы высветлім яго сэнс».
Такім чынам, калі не высветліце мне сну — адзін ёсць для вас прысуд. І вы згаварыліся выявіць мне слова лжывае і поўнае ашуканства, пакуль не зменяцца часы; дык выявіце мне сон, каб я мог пераканацца, што можаце мне высветліць яго сэнс».