ДАНІІЛА 2:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму Даніэль пайшоў да Арыёха, якога паставіў цар, каб пазабіваць мудрацоў бабілонскіх, ды так сказаў яму: «Не забівай мудрацоў бабілонскіх; завядзі мяне да цара, і я раскажу цару сэнс сну». Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля гэтага Данііл пайшоў да Арыёха, якога валадар прызначыў, каб ён выгубіў мудрацоў Бабілонскіх. Ён прыйшоў і сказаў яму гэтак: «Не забівай мудрацоў Бабілонскіх. Прывядзі мяне да валадара, і я патлумачу валадару значэнне [сну]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтага Данііл прайшоў да Арыоха, якому цар загадаў перабіць Вавілонскіх мудрацоў, прыйшоў і сказаў Яму: «не забівай мудрацоў Вавілонскіх; увядзі мяне да цара, і я адкрыю разгадку сну». |
кажучы: “Не бойся, Паўле; трэба табе стаць перад цэзарам; і вось, Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою”.