ДАНІІЛА 11:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды ўвойдзе ў слаўную зямлю, і многія падуць; гэтыя ж толькі ўхаваюцца ад яго рукі: Эдом і Мааб, і землі кіраўнікоў аманітаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйдзе ён у зямлю прыгожую, і шмат хто спатыкнецца; але ўцякуць ад рукі ягонай Эдом, і Мааў, і галоўныя з сыноў Амона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвойдзе ён у найцудоўнейшую зямлю, і многія вобласьці пацерпяць, і ўратуюцца ад рукі ягонай толькі Эдом, Мааў і большая частка сыноў Амонавых. |
над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».
І той, хто пойдзе супраць яго, будзе весці сябе па свайму ўпадабанню ды ніхто не зможа яму супрацьстаяць; і ўтрымаецца ў прыгожым краі, і ў руцэ яго — спусташэнне.
і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.
А з аднаго з іх вырас адзін рог малы і разросся дужа на поўдзень, і на ўсход, і ў моц,