Бо за шэсць дзён стварыў Госпад неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што на іх ёсць, і супачыў у сёмы дзень; таму дабраславіў Госпад дзень суботы і ўсвяціў яго.
ГАБРЭЯЎ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ён сказаў у нейкім месцы пра сёмы дзень так: «І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх спраў Сваіх». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо сказана недзе наконт сёмага дню гэтак: «І супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх справаў Сваіх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо дзесьці сказана пра сёмы дзень так: «і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх дзеяў Сваіх». |
Бо за шэсць дзён стварыў Госпад неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што на іх ёсць, і супачыў у сёмы дзень; таму дабраславіў Госпад дзень суботы і ўсвяціў яго.
паміж Мною і сынамі Ізраэля і знак вечны; бо шэсць дзён ствараў Госпад неба і зямлю, а ў сёмы дзень спыніў працу і супачыў”».
А сёмы дзень — гэта субота для Госпада, Бога твайго. Не рабі ў ім аніякай працы ты, і сын твой, і дачка, і паслугач, і паслугачка, і вол, і асёл, і ўсякая жывёла твая, і чужынец, які жыве ў брамах тваіх; хай адпачывае твой паслугач і твая паслугачка, як і ты.
Засведчыў жа хтосьці ў нейкім месцы, кажучы: «Што ж ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?