І сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій свой і ўдар у пыл зямлі, і хай будуць скініфы на ўсёй зямлі Егіпецкай”».
ВЫХАД 9:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею і Аарону: «Вазьміце поўнымі прыгаршчамі попел з печы, і Майсей хай кіне яго ў неба перад фараонам; Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «Вазьміце сабе поўныя жмені сажы з печы, і няхай сыпне яе Майсей у неба перад вачыма фараона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вазьмеце па поўнай жмені попелу зь печы, і хай кіне яго Майсей пад неба на вачах у фараона; |
І сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій свой і ўдар у пыл зямлі, і хай будуць скініфы на ўсёй зямлі Егіпецкай”».
І прынеслі яны попел з печы, і сталі перад фараонам, і кінуў яго Майсей у неба; і з’явіліся нарывы скул набухлых у людзей і жывёлы.
І паслаў фараон выведаць; і нічога не прапала з таго, чым валодаў Ізраэль. Аднак сэрца фараона зацвярдзела, і не адпусціў ён народ.
і хай падымецца пыл па ўсёй зямлі Егіпецкай; і будуць на людзях і на жывёле нарывы і скулы набухлыя на ўсёй зямлі Егіпецкай».