Зрабі гіяцынтавыя петлі на краі аднаго палатна, на краі злучэння; і такім жа чынам зрабі на краі апошняга палатна ў другім злучэнні.
ВЫХАД 36:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў і петлі гіяцынтавыя на краі аднаго палатна, на краі злучэння, такім жа чынам — на краі другога палатна ў другім злучэнні. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў петлі блакітнага колеру на краі аднаго покрыва, дзе яно злучалася з другім; гэтак сама зрабіў ён і на краі апошняга покрыва, для злучэньня яго з другім; |
Зрабі гіяцынтавыя петлі на краі аднаго палатна, на краі злучэння; і такім жа чынам зрабі на краі апошняга палатна ў другім злучэнні.
Пяцьдзесят петляў зрабіў для абодвух палотнаў, каб петлі прыходзіліся адна насупраць адной і злучаліся між сабою.