І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
ВЫХАД 33:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, выйдзі з гэтага месца, ты і народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай у зямлю, якою Я пакляўся Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы: “Дам яе семю твайму”. Біблія (пераклад А.Бокуна) I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі, ідзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай, у зямлю, пра якую Я запрысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: нашчадкам тваім дам яе; |
І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:
Калі настаў голад на зямлі, пасля таго неўраджаю, які здарыўся ў дні Абрагама, Ізаак падаўся да Абімэлеха, цара філістынскага, у Герар.
вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
Калі ж гэта прамінула, сказаў ён братам сваім: «Пасля смерці маёй Бог адведае вас і выведзе з гэтай зямлі ў зямлю, якую паабяцаў Абрагаму, Ізааку і Якубу».
Але народ там смагнуў з-за недахопу вады, і таму наракаў на Майсея, кажучы: «Навошта вы прымусілі нас выйсці з Егіпта, каб нас і нашых дзяцей, і нашую жывёлу замарыць смагаю?»
А народ, бачачы, што Майсей марудзіць спускацца з гары, сабраўшыся ля Аарона, сказаў: «Устань, зрабі нам багоў, якія пойдуць перад намі; бо не ведаем, што сталася з Майсеем, з тым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Егіпецкай».
Памятай Абрагама, Ізаака і Ізраэля, слуг Тваіх, якім пакляўся Ты Самім Сабою, кажучы: “Памножу семя вашае, як зоркі на небе, і ўсю гэтую зямлю, пра якую Я сказаў, дам семю вашаму; і завалодаеце ёю назаўсёды”».
Ты ж ідзі і вядзі народ гэты туды, куды Я табе загадаў, анёл Мой пойдзе перад табою; а Я ў дзень помсты пакараю і гэты грэх іх».
Тады сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, спускайся; спракудзіўся народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай.
Вось жа, сказаў Я вам: “Вы возьмеце зямлю іх, Я дам яе вам у спадчыну — зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Я — Госпад, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад іншых народаў.
Ці ж з мяне пачаўся ўвесь гэты народ або з мяне нарадзіўся, што кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы сваім, як носіць звычайна карміцелька немаўля, ды адвядзі яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго”?
Ён вывеў іх, чынячы цуды і знакі ў зямлі Егіпецкай і на Чырвоным моры ды ў пустыні на працягу сарака гадоў.
Вось, кажа, Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе ва ўласнасць, бо яе паабяцаў Госпад бацькам вашым Абрагаму, Ізааку і Якубу, што аддасць яе ім і іх нашчадкам пасля іх”».