Таксама зрабіў ён з расплаўленай медзі мора, ад берага да берага дзесяць локцяў, круглае, вышыня яго пяць локцяў; і вяроўка ў трыццаць локцяў абвівала яго наўкола.
ВЫХАД 30:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею, гаворачы: Біблія (пераклад А.Бокуна) I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: |
Таксама зрабіў ён з расплаўленай медзі мора, ад берага да берага дзесяць локцяў, круглае, вышыня яго пяць локцяў; і вяроўка ў трыццаць локцяў абвівала яго наўкола.
Зрабіў ён таксама дзесяць купеляў медных; кожная купель змяшчала сорак батаў і мела чатыры локці; і на кожным падножжы ён размясціў па адной купелі, гэта значыць на дзесяці падножжах.
Таксама зрабіў дзесяць купеляў і памясціў пяць на правым баку і пяць на левым баку, каб мыць у іх усё, што мелі складаць на цэласпаленні; прытым святары ў моры мыліся.
І ўзятыя грошы перамольнай ахвяры, што сабраны ад сыноў Ізраэля, дасі на ўжыванне ў палатцы сустрэчы, каб былі памяццю іх перад Госпадам і ўміласціўлялі за душы іх».
«Зрабі медны таз для абмывання з падножжам медным і памясці яго між палаткай сустрэчы і ахвярнікам. І, наліўшы ў яго вады,
Зрабіў ён і ахвярнік цэласпалення з дрэва акацыі, пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў у шырыню, і тры локці ў вышыню,
Зрабіў і таз медны з падножжам яго з люстэрак жанчын, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы.