Тады сказаў Майсей: «Пайду і ўбачу з’яву гэтую вялікую, чаму не згарае куст».
I сказаў Майсей: «Пайду і пагляджу на зьяву гэтую вялікую, чаму куст не згарае».
Майсей сказаў: пайду і падзіўлюся на гэтую вялікую зьяву, чаму куст не згарае.
Выслухай гэта, Ёве, і ўстань і паразважай пра Божыя цуды.
Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
З’явіўся яму Анёл Госпадаў у полымі агню, з сярэдзіны куста; бачыў ён, што куст гарыць, але не згарае.
Майсей жа, бачачы, дзівіўся з убачанага; а калі падышоў да яго, каб прыгледзецца, пачуў голас Госпада: