Сем дзён хай карыстаецца ім той з яго сыноў, хто будзе прызначаны святаром, і хто будзе ўваходзіць у палатку сустрэчы, каб спраўляць служэнне ў свяцілішчы.
ВЫХАД 29:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вазьмі барана пасвячэння, і звары яго мяса ў месцы святым. Біблія (пераклад А.Бокуна) I барана пасьвячэньня возьмеш, і зварыш мяса ягонае на месцы сьвятым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А барана ўручэньня вазьмі і згатуй мяса ягонае на месцы сьвятым; |
Сем дзён хай карыстаецца ім той з яго сыноў, хто будзе прызначаны святаром, і хто будзе ўваходзіць у палатку сустрэчы, каб спраўляць служэнне ў свяцілішчы.
І будуць есці Аарон і яго сыны мяса барана і хлеб, што ў кашы, ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.
Потым прывёў і другога барана на [ахвяру] пасвячэння святароў. Аарон і сыны яго ўсклалі свае рукі на галаву яго.
Па пасвячэнні іх і шатаў іх загадаў ім, кажучы: «Зварыце мяса ля ўваходу ў палатку і там ежце яго; таксама ежце хлябы [ахвяры] пасвячэння, што ляжаць у кашы, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць іх есці,”
ані абавязка святарскага адносна народа, але калі хто складаў ахвяру, то прыходзіў паслугач святара з трохзубым відэльцам ў руцэ сваёй і, калі варылася мяса,
Нават яшчэ не спалілі яны тлушч, а ўжо прыходзіў паслугач святара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, каб я прыгатаваў яго святару; бо ён не прыме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».