ВЫХАД 28:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай апранецца ў яго Аарон у час выканання службы, каб чуўся гук, калі будзе ўваходзіць у свяцілішча перад абліччам Госпада і выходзіць, каб ён не памёр. Біблія (пераклад А.Бокуна) I будзе [гэта] на Аароне ў часе служэньня [ягонага], і чутны будзе голас ягоны, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА, і калі будзе выходзіць, каб ён не памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яна будзе на Аароне ў набажэнстве, каб чуцен быў ад яго гук, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча Гасподняе і калі будзе выходзіць, каб яму не памерці. |
Зрабі і пласціну з найчысцейшага золата, на якой выражы чаканнай работай: «Святое Госпада».
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.
і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.