Такім жа чынам на паўночным баку: хай будуць заслоны сто локцяў у даўжыню; і слупоў дваццаць, і падножжы медныя той жа колькасці, і аплікі слупоў, і кольцы іх — срэбраныя.
ВЫХАД 27:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і дваццаць слупоў і столькі ж падножжаў з медзі, і аплікі на слупах і кольцы з срэбра. Біблія (пераклад А.Бокуна) I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) слупоў для іх дваццаць, і падножжаў для іх дваццаць медных; гачыкі ў слупоў і повязі на іх з срэбра. |
Такім жа чынам на паўночным баку: хай будуць заслоны сто локцяў у даўжыню; і слупоў дваццаць, і падножжы медныя той жа колькасці, і аплікі слупоў, і кольцы іх — срэбраныя.
Зрабі і панадворак скініі; на паўднёвым баку якога заслоны хай будуць з кручанага вісону: адзін бок хай мае ў даўжыню сто локцяў;
і пяць слупоў з іх аплікамі. І пакрыў ён золатам вяршыні і кольцы іх, а падножжы іх зрабіў з медзі.
і падножжы панадворка, як вакол яго, так і для ўваходу, і ўсе калкі скініі і панадворка кругом.
Слупы мелі васемнаццаць локцяў вышыні кожны, і шнур на дванаццаць локцяў апаясваў іх, а таўшчыня іх — чатыры пальцы, а ў сярэдзіне былі пустыя.