Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».
БЫЦЦЁ 47:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады ён сказаў: «Прысягні мне!» А калі ён прысягнуў, Ізраэль, адвярнуўшыся, схіліў галаву на ложак. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў [Якуб]: «Прысягні мне». I прысягнуў яму. I схіліўся Ізраіль на верх ложка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў: прысягні мне. І запрысягнуўся яму. І пакланіўся Ізраіль на ўзгалоўе пасьцелі. |
Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».
І сказаў Абрагам слузе, загадчыку дому свайго, які распараджаўся ўсім, што ў яго было: «Палажы руку сваю пад сцягно маё,
і я папрашу цябе ў імя Госпада, Бога неба і Бога зямлі, каб ты не браў жонку для сына майго з дачок хананейскіх, сярод якіх жыву,
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.
А калі заўважыў, што набліжаецца дзень смерці яго, паклікаў сына свайго Язэпа і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў цябе, пакладзі руку сваю пад сцягно маё, ды праяві міласэрнасць і вернасць мне, ды не хавай мяне ў Егіпце!
І калі ўзяў ён прысягу з іх і сказаў: «Бог адведае вас; забярэце з сабой мае косці з гэтага месца»,
што бацька узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю; у магіле маёй, якую я выкапаў сабе ў зямлі Ханаан, пахавай мяне”. Дык я вось цяпер пайду, пахаваю бацьку свайго і вярнуся».
і царскія паслугачы папрыходзілі дабраславіць гаспадара нашага, цара Давіда, кажучы: “Хай Бог праславіць імя Саламона па-над тваім імем, і ўзвялічыць пасад яго па-над тваім пасадам”. І цар пакланіўся на ложку сваім.
Праз веру Якуб, паміраючы, дабраславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся перад верхам кія свайго.