Калі яны прыводзілі, Язэп даваў ім харчы за коней, і авечак, і валоў, і аслоў. І карміў іх у той год у замену за жывёлу.
БЫЦЦЁ 47:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На другі год таксама прыйшлі да яго і сказалі яму: «Не хаваем перад гаспадаром нашым, што не маем грошай, жывёла перайшла да гаспадара нашага, і не сакрэт для цябе, што, акрамя целаў і зямлі, нічога болей не маем. Біблія (пераклад А.Бокуна) I скончыўся той год; і прыйшлі да яго ў наступным годзе, і сказалі яму: «Ня ўтоім ад пана нашага, што скончылася срэбра, і статкі скаціны нашай — у пана нашага. Не засталося нічога ў нас перад абліччам пана нашага, акрамя целаў нашых і грунтоў нашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прайшоў гэты год: і прыйшлі да яго на другі год і сказалі яму: не схаваем ад гаспадара нашага, што срэбра скончылася і статкі быдла нашага ў гаспадара нашага; нічога не засталося ў нас перад гаспадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых; |
Калі яны прыводзілі, Язэп даваў ім харчы за коней, і авечак, і валоў, і аслоў. І карміў іх у той год у замену за жывёлу.
Дык нашто нам паміраць на вачах тваіх, і нам, і зямлі нашай? Купі нас і зямлю нашу ў паднявольнасць цару ды забяспеч нас насеннем, каб разам з пагібеллю аратая не ператварылася зямля ў пустыню».
І, калі цар Ізраэля праходзіў па муры, адна жанчына закрычала да яго, кажучы: «Ратуй мяне, гаспадару мой, цар!»
«Валадару мой, цар! Гэтыя людзі зрабілі благое ўва ўсім, што ўчынілі прароку Ярэмію, укідваючы яго ў яму. Бо памрэ ж ён з голаду там, тым больш што няма ўжо хлеба ў горадзе!»