БЫЦЦЁ 45:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа вочы вашыя і вочы брата майго Бэньяміна бачаць, што вусны, якія прамаўляюць да вас, — мае. Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось, бачаць вочы вашыя, і вочы брата майго Бэн’яміна, што вусны мае прамаўляюць да вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось вочы вашыя і вочы брата майго Веньяміна бачаць, што гэта мае вусны гавораць з вамі: |
Там буду цябе карміць, бо застаецца яшчэ пяць гадоў голаду, каб не прапаў і ты, і дом твой ды ўсё, што маеш”.
Раскажыце бацьку майму пра ўсю славу маю ў Егіпце і пра ўсё, што вы бачылі. Спяшайцеся і прывядзіце яго да мяне».
Агледзьце рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам! Дакраніцеся да Мяне і глядзіце, бо дух не мае цела, ані касцей, што, як бачыце, Я маю».
Потым сказаў Тамашу: «Укладзі палец твой сюды і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды не будзь бязверным, але верным».