Таму праверу вас. Прысягаю жыццём фараона, не выйдзеце адсюль, пакуль не прыбудзе наймалодшы брат ваш!
БЫЦЦЁ 42:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды брата вашага наймалодшага да мяне прывядзіце, каб я мог праверыць вашыя словы, і вы не памраце» І яны зрабілі, як ён загадаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) I брата вашага малодшага прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і вы не памраце». I яны зрабілі так. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а брата вашага меншага прывядзеце да мяне, каб спраўдзіліся словы вашыя і каб не памерці вам. Так яны і зрабілі. |
Таму праверу вас. Прысягаю жыццём фараона, не выйдзеце адсюль, пакуль не прыбудзе наймалодшы брат ваш!
Калі шчырыя вы, адзін брат ваш застанецца ў вязніцы, а вы ідзіце і вязіце збожжа, якое купілі, да дамоў вашых,
І сказаў нам [той] чалавек, правіцель зямлі: “Вось як праверу, ці вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а харчы, неабходныя ў дамах вашых, вазьміце і ідзіце;
брата вашага найменшага прывядзіце да мяне, каб я пераканаўся, што вы не шпіёны. А таго, што ў путах, зможаце забраць назад і далей будзеце мець дазваленне хадзіць па гэтай зямлі”».
Адказаў Юда: «Заявіў нам чалавек той пад прысягаю: “Не ўбачыце аблічча майго, калі не прывядзеце з сабой наймалодшага брата вашага”.
Калі не згаджаешся, не пойдзем, бо чалавек той, як часта табе казалі, выразна нам заявіў: “Не ўбачыце аблічча майго без малодшага брата вашага”».
Тады сказаў ты паслугачам тваім: “Калі не прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, вы больш не ўбачыце аблічча майго”.