БЫЦЦЁ 36:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гэтыя сыны былі Алівэмы, дачкі Аны, сына Цэвэонавага, жонкі Ісававай: яна нарадзіла Ісаву Еуса, Еглома і Карэя. |
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,
Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
Эзаў узяў сабе жонак паміж дачок Ханаана: Аду, дачку Элона Хетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Сібэона Харэя,
Агалібама нарадзіла Ягуса, і Ялама, і Корэ. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.