БЫЦЦЁ 34:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прасіў ён бацьку свайго Гамора: «Вазьмі гэту дзяўчыну для мяне за жонку!» Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Сыхем Гамору, бацьку свайму, кажучы: «Вазьмі мне дзяўчыну гэтую за жонку». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Сіхем Эмору, бацьку свайму, кажучы: вазьмі мне гэтую дзяўчыну за жонку. |
Калі Якуб пачуў, што Сіхэм зганьбіў яго дачку Дзіну, а сыны яго былі занятыя пры статку на выгане, ён нічога не сказаў, пакуль яны не вярнуліся.
І куды я пайду са сваёю знявагай? А ты станеш адным з бязглуздых у Ізраэлі; ты лепш пагавары з царом, і ён не адмовіць табе адносна мяне».
Бярыце сабе жонак ды нараджайце сыноў і дачок, і давайце жонак для сваіх сыноў, і аддавайце дачок вашых замуж, каб нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, ды хай вас не меншае!
ён вярнуўся, і заявіў бацьку свайму і маці, кажучы: «У Тамне бачыў я жанчыну з дачок філістынскіх, прашу, каб вы ўзялі яе мне за жонку».