Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
АДКРЫЦЦЁ 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І патапталі выціскальню за горадам, і пацякла кроў з выціскальні аж да цугляў коней на тысячу шэсцьсот стадый. Біблія (пераклад А.Бокуна) і патапталі яго ў тоўчні па-за горадам, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І патаптаны ягады ў чавільні за горадам, і пацякла кроў з чавільні аж да вуздэчак конскіх, на тысячу шасьцьсот стадыяў. |
Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
І выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія ўзбунтаваліся супраць Мяне. Бо чарвяк іх не памрэ і агонь іх не згасне, і будуць яны агіднасцю для кожнай жывой істоты».
Выдаліў спасярод мяне Госпад усіх волатаў маіх, зборышча прызваў супраць мяне, каб знішчыць юнакоў маіх, як вінатокам, стаптаў Госпад дзеву, дачку Юды.
Пашліце сярпы, бо наспела жніво, ідзіце і таўчыце, бо поўная тоўчня і выліваецца з тоўчні, бо вялікая ліхота іх.
масла з кароў і малако з авечак, разам з тлушчам бараноў, і ягнят сыноў Басана, і казлоў, разам з найчысцейшай пшаніцай, і каб піў адборную кроў вінаграду.
І трупы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духоўна завецца Садом і Егіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны.