Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
АДКРЫЦЦЁ 14:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Той, што сядзеў на воблаку, пусціў серп Свой на зямлю, і зжата была зямля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кінуў Той, Які сядзеў на воблаку, серп Свой на зямлю, і зямля была зжатая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той, хто сядзеў на воблаку, кінуў серп свой на зямлю, і зямля была выжата. |
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
І ўбачыў я: і вось, воблака яснае, і на воблаку сядзеў Нехта, падобны да Сына Чалавечага, і на галаве меў Ён залаты вянец, а ў руцэ трымаў востры серп.
І іншы анёл выйшаў са святыні, усклікаючы гучным голасам да Таго, Хто сядзіць на воблаку: «Пашлі серп Твой і пажні, бо прыйшоў час, каб жаць, бо даспела жніво зямлі».
І кінуў анёл серп свой на зямлю, і абрэзаў вінаград зямлі, і кінуў у вялікую выціскальню гневу Божага.