І фараон пачуў гэтую гутарку, і хацеў забіць Майсея. Дык ён, уцякаючы з вачэй яго, спыніўся ў зямлі Мадыян; вось такім чынам прыйшоў ён у зямлю Мадыян і сеў каля студні.
АБАКУМА 3:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сумнымі ўбачыў я палаткі Хусана, трывожацца палаткі зямлі Мадыян. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я бачыў няправасьць у намётах Куша, дрыжэлі заслоны зямлі Мадыян. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Смутнымі бачыў я намёты Эфіопскія; патрэсьліся палаткі зямлі Мадыямскай. |
І фараон пачуў гэтую гутарку, і хацеў забіць Майсея. Дык ён, уцякаючы з вачэй яго, спыніўся ў зямлі Мадыян; вось такім чынам прыйшоў ён у зямлю Мадыян і сеў каля студні.
Забяруць палаткі іх, і статкі іх, і покрывы іх, разам увесь посуд іх і вярблюдаў іх забяруць сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.
Бо чулі мы, што Госпад асушыў перад вамі воды Чырвонага мора, калі выйшлі вы з Егіпта, і што вы зрабілі двум царам амарэйскім, якія жылі за Ярданам: Сэгону і Огу, якіх вы забілі.
Яны адказалі: «Мы, паслугачы твае, даведаліся, што Госпад, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасць вам усю зямлю і знішчыць усіх яе жыхароў; таму мы дужа баяліся дзеля жыцця нашага, напалоханыя страхам перад вамі, і таму так вырашылі зрабіць.
І Зэбах і Салмана ўцяклі, а Гедэон іх пераследаваў і схапіў абодвух цароў Мадыяна, Зэбаха і Салману, а ўсё войска іх разбіў.