АБАКУМА 1:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты стварыў людзей, як рыбу марскую, як паўзуна, што не мае кіраўніка над сабою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ты робіш, што людзі — як рыба ў моры, як паўзуны; няма пана над імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакідаеш людзей, як рыбу ў моры, як паўзуноў, у якіх няма валадароў? |
Вось, Я пашлю многіх рыбакоў, — кажа Госпад, — і будуць лавіць іх, а пасля гэтага пашлю да іх многіх паляўнічых, і будуць паляваць на іх з кожнай гары і з кожнага ўзгорка і са шчылін скальных.
Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?
Усіх ён ловіць вудаю, цягне іх нератам сваім і збірае ў сетку сваю; з гэтага цешыцца і скача ў радасці.