ІСУСА 8:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ешуа і ўвесь Ізраэль, нібыта ў страху, пачалі адыходзіць з таго месца, ўцякаючы дарогаю ў пустыню. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Егошуа і ўвесь Ізраіль сталі адыходзіць, і ўцякалі дарогаю ў пустыню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус і ўвесь Ізраіль, нібыта разьбітыя ім, пабеглі да пустыні; |
Таксама жэрабем выпала ўласнасць сынам Язэпа ад Ярдана насупраць Ерыхона і воды яго ад усходу; праз пустыню ідзе мяжа ад Ерыхона да гары Бэтэль,
І мяжа іх на поўнач пачыналася ад Ярдана, падымаючыся на паўночны бок Ерыхона, і потым ішла праз горы на захад і дасягала пустыні Бэт-Авэн;
Калі ўбачыў гэта цар Гая, раніцай хутка вырушыў, і выйшаў з усім гарадскім войскам, і накіраваў строй у бой насупраць Арабы, не ведаючы, што ў яго за плячамі хаваецца засада.
Калі ж сыны Бэньяміна ўбачылі, што яны слабейшыя, пачалі ўцякаць. Сыны Ізраэля, бачачы гэта, далі ім прастору для ўцёкаў, каб яны прыйшлі да прыгатаванай засады, якую зрабілі яны каля горада.
І пачалі ўцякаць, і пайшлі дарогай у бок пустыні, але і там супраціўнікі іх таксама пераследавалі іх. Таксама і тыя, што запалілі горад, нападалі на іх.