Дык Абрагам устаў рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух юнакоў сваіх і Ізаака, сына свайго. І калі нанёс ён дроў на паленне, узняўся, і выбраўся ў мясцовасць, пра якую загадаў яму Бог.
ІСУСА 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, устаўшы надта рана, Ешуа агледзеў народ, і пайшоў ён і старэйшыны Ізраэля наперадзе войска. Біблія (пераклад А.Бокуна) Устаўшы рана раніцай, Егошуа агледзеў народ, і пайшоў ён і старшыні Ізраіля перад абліччам народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Устаўшы рана раніцай, Ісус агледзеў народ, і пайшоў ён і старэйшыны Ізраілевыя паперадзе народу да Гая; |
Дык Абрагам устаў рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух юнакоў сваіх і Ізаака, сына свайго. І калі нанёс ён дроў на паленне, узняўся, і выбраўся ў мясцовасць, пра якую загадаў яму Бог.
І вось, Ешуа, з ночы ўстаўшы, падняў лагер. І, выйшаўшы з Сэтыма, прыбылі яны на Ярдан; ён і ўсе сыны Ізраэля; і затрымаліся там перад пераправай.
і сем з іх узялі сем труб з рагоў барановых, і пайшлі перад каўчэгам Госпада, ідучы і трубячы, і ўзброены народ ішоў перад імі; а рэшта войска ішла за каўчэгам і трубіла ў трубы.
Такім чынам, устаў Ешуа рана, і расставіў Ізраэль па пакаленнях яго, і паказана было пакаленне Юды.
І, калі ўсе ваяры пайшлі з ім і наблізіліся да горада, яны затрымаліся на паўночным баку горада, а пасярэдзіне, паміж горадам і імі, была даліна.
І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа.