Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А жанчына ўзяла і схавала мужчын, і сказала: «Прызнаюся, прыбылі да мяне тыя людзі, але я не ведала, адкуль яны;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але жанчына ўзяла і схавала мужоў тых, і сказала: «Прызнаюся, прыйшлі да мяне людзі тыя, але я ня ведала, адкуль яны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але жанчына ўзяла двух людзей тых і схавала іх і сказала: праўда, прыходзілі да мяне людзі, але я ня ведала, адкуль яны;

Глядзіце раздзел



ІСУСА 2:4
9 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Элісей: «Гэта не тая дарога і не той горад; ідзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». Такім чынам, завёў ён іх у Самарыю.


Яны адказалі: «Гебрайкі не такія, як егіпецкія жанчыны; бо яны здаровыя, і яны нараджаюць, перш чым мы прыходзім да іх».


Падобна і распусніца Рахаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы? 3


Дык цар Ерыхонскі паслаў да Рахаб, загадваючы: «Выведзі людзей, якія прыбылі да цябе і ўвайшлі ў твой дом, бо яны выведчыкі і прыбылі выведаць усю зямлю».


і калі ў поцемках зачынялася брама, то і яны разам выйшлі, я не ведаю, куды яны пайшлі. Бяжыце хутка за імі і зловіце іх».


Вы ж сцеражыцеся, каб нічога, абкладзенага праклёнам, не браць, і каб не двурушнічаць, калі возьмеце што-небудзь, і каб не быў праклятым увесь лагер Ізраэля, каб не прынесці яму няшчасце.


У той час Ешуа пакляўся і сказаў: «Хай будзе пракляты перад абліччам Госпада чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон; хай закладвае ён падмуркі яго на сваім першародным і хай на наймалодшым з дзяцей паставіць брамы яго».