У той час паслугачы Набукаданосара, цара Бабілона, выйшлі супраць Ерузаліма і абклалі горад.
ІСАІ 39:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нават некаторых з сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты нарадзіў, возьмуць, і яны будуць еўнухамі — слугамі ў палацы цара Бабілонскага”». Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і яны будуць эўнухамі ў палацы валадара Бабілону”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І возьмуць з сыноў тваіх, якія выйдуць зь цябе, якіх ты народзіш, - і яны будуць еўнухамі ў палацы цара Вавілонскага. |
У той час паслугачы Набукаданосара, цара Бабілона, выйшлі супраць Ерузаліма і абклалі горад.
і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
Перасяліў ён таксама Ёахіна ў Бабілон, і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерузаліма ў Бабілон,
Дзеля таго навёў на іх кіраўнікоў войска цара асірыйцаў; і яны Манасу закавалі ў кайданы, і, звязанага ланцугамі, павялі ў Бабілон.
І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.
Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,
А пасля вырваў вочы Сэдэцыі, закаваў яго ў падвоеныя кайданы, каб завесці яго ў Бабілон.