І будуць прыходзіць многія людзі і дужыя народы, каб шукаць Госпада Магуццяў у Ерузаліме і ўмаляць аблічча Госпада”.
ІСАІ 25:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І знішчыць Ён на гары той путы, што сцягнулі ўсе народы, ды покрыва, што распрасцёрта над усімі плямёнамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён зьнішчыць на гары гэтай заслону, якая закрывае ўсе плямёны, і пакрыцьцё, якое ляжыць на ўсіх народах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зьнішчыць на гары гэтай заслону, што закрывае ўсе народы, заслону, якая ляжыць на ўсіх плямёнах. |
І будуць прыходзіць многія людзі і дужыя народы, каб шукаць Госпада Магуццяў у Ерузаліме і ўмаляць аблічча Госпада”.
І вось заслона ў святыні разарвалася на дзве часткі зверху ўніз, і зямля здрыганулася, і каменне раскалолася,
І вось, зважаючы на часы няведання, Бог цяпер заклікае людзей, каб усе паўсюдна навярталіся,
маючы прыцемраныя думкі, аддаленыя ад жыцця Божага з-за няведання, што трывае ў іх праз асляпленне іх сэрца;
Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.
Хрыстос жа ўвайшоў не ў святыню, пастаўленую рукамі, якая была падабенствам сапраўднай, але ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Бога за нас,
Гэтым паказвае Дух Святы, што яшчэ не адкрыта дарога да святога месца, пакуль стаіць ранейшая палатка.