«Вазьмі цытру, абыдзі горад кругом, распусніца, аддадзеная забыццю; зайграй гожа, памнажай песні, каб успомнілі пра цябе!»
ІСАІ 23:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе ў той дзень: у забыцці будзе Тыр семдзесят гадоў, як дні аднаго цара. Пасля сямідзесяці гадоў станецца Тыру, як распусніцы ў песні: Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца ў той дзень, што на Тыр забудуцца на семдзясят гадоў, як дні аднаго валадара. Калі скончацца семдзясят гадоў, станецца Тыру, як у тым сьпеве пра распусьніцу: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе таго дня, забудуць Тыр на семдзесят гадоў, на меру дзён аднаго цараваньня. А празь семдзесят гадоў з Тырам станецца тое, як у песьні пра блудадзейку: |
«Вазьмі цытру, абыдзі горад кругом, распусніца, аддадзеная забыццю; зайграй гожа, памнажай песні, каб успомнілі пра цябе!»
І будзе: праз семдзесят гадоў Госпад наведае Тыр, ён жа вернецца да сваіх заробкаў і зноў кінецца ў распусту з усімі валадарствамі свету на зямлі.
Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.
Караблі з Тарсіса, кіраўнікі твае, прывозілі да цябе тавары; і стаў ты багаты і дужа слаўны ў сэрцы мора.
Не пяройдзе па ёй нага чалавечая, ані ступіць праз яе нага звера, і не будзе яна абжытая сорак гадоў;
і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.
казёл жа ад коз — цар грэкаў, і вялікі рог, што быў паміж вачамі яго, — гэта першы цар.
і аддам ёй вінаграднікі яе з таго самага месца, і лагчыну Ахор, браму надзеі, і будзе там спяваць Мне, як у дні маладосці сваёй, калі выходзіла яна з зямлі Егіпецкай.
Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не прыйшоў і, калі прыйдзе, належыць яму кароткі час прабыць.