ІСАІ 10:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Госпад, Бог Магуццяў, здзейсніць вынішчэнне, якое пастаноўлена, на ўсёй зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо загубу прызначаную зьдзейсьніць Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, сярод усёй зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вызначанае вынішчэньне ўчыніць Гасподзь, Гасподзь Саваоф, на ўсёй зямлі. |
А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.
І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.
Умацуе ж запавет з многімі ў адзін тыдзень; і ў палавіне тыдня спыніць крывавыя ахвяры і ахвяраванне, і на крыле агіднасці будзе разбуральнік, і ад гэтае пары знішчэнне і вырашэнне будуць абрушвацца на разбуральніка».
Бо слова спаўняецца, і рашуча здзейсніцца паводле справядлівасці, Госпад здзейсніць на зямлі Сваё слова без адкладу».